Reuters.com
Байцы батальёна «Кіеўская Русь» заявілі, што змогуць пратрымацца без дапамогі толькі 12 гадзін, інакш могуць загінуць усе. Аб гэтым піша журналіст Вольга Германава ў сваім Facebook.
У Дэбальцаве працягваюцца жорсткія баі, украінскія вайскоўцы кантралююць горад Логвінава.
Па словах журналіста Андрэя Цапліенкі баевікі захапілі чыгуначны вакзал і мясцовы аддзел міліцыі.
Таксама пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка.
«Украінскія вайскоўцы кантралююць горад Логвінава, часткова дэблакавалі і кантралююць дарогу на Дэбальцава. Зараз на ўскраінах горада ідуць жорсткія баі, ёсць напружаная сітуацыя ў раёне чыгуначнага вакзала, але нашы вайскоўцы пазіцыі трымаюць», — сказаў Лысенка.
Ён аспрэчыў інфармацыю некаторых расійскіх СМІ, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта з-за страт пакідаюць пазіцыі пад Дэбальцавам. Па словах Лысенкі, наадварот баевікі нясуць страты. «Супернік губляе ўсё больш і больш людзей і тэхнікі», — адзначыў Лысенка.