Баевікі на ўсходзе Украіны не плануюць пачынаць адвод цяжкіх узбраенняў у нядзелю, як абяцалі напярэдадні, паведамляе «Рэха Масквы».

«Сёння ў нас ідуць падрыхтоўчыя працы, заўтра — свята, а з 24-га рэальна пачнецца працэс адводу тэхнікі», — заявіў прадстаўнік «міністэрства абароны» «ДНР» Эдуард Басурын.

Ён спаслаўся на тое, што на адвод тэхнікі адведзена два тыдні. Нагадаем, напярэдадні прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР» падпісалі пагадненне аб адводзе цяжкіх узбраенняў.

Між тым, нягледзячы на рэжым спынення агню, прарасійскія сілы працягваюць абстрэлы пазіцый сіл АТА і населеных пунктаў Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?