«Рэнесанс» у адносінах Масквы і Вашынгтона наступіць услед за «павагай да нацыянальных інтарэсаў Расеі», заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Адзінае, чаго мы хочам, — каб да нашых нацыянальных інтарэсаў, нашых суверэнных правоў падыходзілі з належнай павагай. Як толькі гэта адбудзецца, наступіць час новага рэнесансу ў [нашых] міжнародных адносінах», — заявіў Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу Сі-эн-эн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?