Буклет такога ж зместу рыхтуе і Дзяржаўная пажарна-выратавальная служба, аднак у ім, у адрозненне ад дакумента МУС, згадваецца надзвычайная сітуацыя, а не вайна ці ўзброены канфлікт, паведамляе Delfi.lv.

У рэкамендацыях МУС распавядаецца пра апавяшчэнне насельніцтва, эвакуацыю, як сабраць сумку ў надзвычайнай сітуацыі, падрыхтаваць запасы, жыллё, як паводзіць сябе ў зоне ваенных дзеянняў і інш.

Жыхарам рэкамендавана пры першай жа магчымасці пакінуць разам з сям'ёй небяспечную зону.

Калі гэта немагчыма, трэба сабраць сумку з самым неабходным — грашыма, дакументамі, банкаўскай карткай, рэзервовым мабільным тэлефонам, партатыўным радыёпрыёмнікам, нажом, сякерай, запальнічкай, лекамі, прадуктамі і іншымі прадметамі першай неабходнасці.

Таксама людзі павінны неадкладна паведамляць праваахоўным органам пра заўважаных імі падазроных асобаў са зброяй, якія дрэнна арыентуюцца на мясцовасці, адрозніваюцца сваім вонкавым выглядам ад мясцовых жыхароў ці дэсантаваліся з паветра або мора.

У зоне ваенных дзеянняў людзям рэкамендавана паводзіць сябе спакойна, не ўступаць у канфлікт з узброенымі людзьмі і выконваць іх патрабаванні. У выпадку перастрэлкі трэба шукаць сховішча ў падвальных памяшканнях або ярах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0