Фота: dailystar.co.uk

Фота: dailystar.co.uk

Амерыканскае бюро алкагольных і тытунёвых падаткаў і акцызаў дазволіла продаж Palcohol, распушчальнага алкагольнага напою, распавядае IFLScience.

У сухой форме дазволена прадаваць гарэлку, ром і кактэйлі «Cosmopolitan», «Lemon Drop» і «Powderita» (аналаг кактэйлю «Маргарыта»).

Распушчальны напой Palcohol вытворчасці кампаніі Lipsmark можа паступіць у продаж летам 2015 года. На адзін пакецік Palcohol трэба дадаць 170 грам вады.

Дазвол Бюро не значыць права на продаж ва ўсіх Штатах. Сухі алкаголь забаронены законамі Масачусэтса, Луізіяны, Паўднёвай Караліны і Вермонта, забараніць яго могуць Род-Айленд і Каларада.

Некаторыя дактары баяцца, што алкаголь у такой форме нашкодзіць падлеткам і можа быць змяшаным з наркотыкамі ў парашковай форме. Але Мінаховы здароўя ЗША заявіла, што не бачыць падстаў для блакавання такой прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?