Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сёння сустракаецца ў Мінску з дэлегацыяй дыпламатаў высокага ўзроўню шэрагу краін Еўрасаюза, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, у сустрэчы ўдзельнічаюць дыпламаты Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Чэхіі.

На перамовах абмяркоўваюцца актуальныя пытанні адносінаў Беларусі і Еўрасаюза, падрыхтоўка да майскага саміту Усходняга партнёрства ў Рызе, магчымасці ўзаемадзеяння ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяняюцца думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне, паведаміў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?