У Крыме пражываюць прадстаўнікі 175 нацыянальнасцей пражываюць, амаль 70% насельніцтва паўвострава — рускія.

Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі перапісу насельніцтва, паведаміла начальнік упраўлення статыстыкі насельніцтва і аховы здароўя Расстата Святлана Нікіціна.

Самай шматлікай нацыянальнай групай на паўвостраве з'яўляюцца рускія (1,49 млн чалавек, 68%). На другім месцы ідуць украінцы, іх у Крыме 344,5 тыс. чалавек (15,7%). Трэцяя па колькасці група — гэта крымскія татары (232,3 тыс. 10,6% насельніцтва). 45 тыс. чалавек (2%) назвалі сябе проста татарамі, без згадкі «крымскія».

Іншыя нацыянальнасці ў Крыме складаюць да 4% насельніцтва.

З іх самыя шматлікія — гэта беларусы (21,7 тыс. чалавек, 1%) і армяне (11 тыс. чалавек, 0,2%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0