Мінулай восенню за дамамі 46–48 па праспекце Незалежнасці ў Мінску з'явіўся «маскоўскі дворык».
Як расійскі праект перажыў зіму?
«Аматарам лёгкай нажывы спадабаліся шаравідныя туі, — расказвае намесніца дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жыллёвага фонду ЖРЭА Савецкага раёна Ала Іжэўская. - Праз некалькі дзён пасля здачы аб'екта мясцовыя пенсіянеркі ўбачылі з вокнаў кватэр, што нехта выкопвае расліны, выклікалі міліцыю. Крыху пазней, напярэдадні зімы, знік з дзясятак гэтых дрэў. Прыкладна столькі ж — цяперашняй вясной, ледзь іх высадзілі. Толькі ямкі засталіся».
0
0
0
0
0
0