kremlin.ru
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі на пытанне галоўнага рэдактара «Независимой газеты» Канстанціна Рэмчукова пра перспектывы нармалізацыі стасункаў Расіі і краін Захаду сказаў, што не «мы іх псавалі», але Расія гатовая да супрацоўніцтва з усімі, хто ў гэтым зацікаўлены.
Пры гэтым Пуцін дадаў, што ЗША не патрэбныя саюзнікі, ім патрэбныя васалы. «Расія сябе ў такой сістэме адносін не бачыць», - дадаў Пуцін.
Галоўнай умовай нармалізацыі стасункаў з Захадам Пуцін назваў «павагу да Расіі і павагу да яе інтарэсаў».
Расія «не будзе надзімаць вусны і злавацца на Захад», ухіляцца і ізалявацца, яна гатовая да перамоваў, дадаў Пуцін. Паводле яго слоў, рост яго асабістага рэйтынгу ўнутры краіны не звязаны з павелічэннем узроўню канфрантацыі краіны з астатнім светам.
На пытанне Рэмчукова пра рост нацыяналістычных настрояў і ксенафобіі ў расійскім грамадстве Пуцін запэўніў, што Расія змагаецца з радыкальным нацыяналізмам.