Праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» прапануе дапоўніць Крымінальны кодэкс артыкулам 243-1.

Дадзены артыкул прадугледжвае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін за «нядобрасумленнае або нядбайнае стаўленне, што пацягнула нявыплату (няпоўную выплату) падаткаў, збораў у бюджэт, у буйным памеры».

Буйным памерам прызнаецца сума нявыплаты або няпоўнай выплаты ў 1000 і больш памераў БВ, усталяванай на момант здзелкі.

Гэтая санкцыя аналагічная санкцыі, якая на дадзены момант прадугледжана часткай 1 артыкула 243 КК Беларусі «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў», што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры.

Шкода ў асабліва буйным памеры азначае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем або без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

За парушэнне парадку вядзення бухуліку і правілаў захоўвання бухгалтарскіх і іншых дакументаў, неабходных для вылічэння і выплаты падаткаў у адпаведнасці са артыкулаў 12.1 КаАП выплачваецца штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь. Знішчэнне або ўтойванне дакументаў караецца штрафам ад 10 да 100 базавых. Незабеспячэнне захаванасці дакументаў, што пацягнула іх страту — ад 4 да 35 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?