На працягу апошніх некалькіх дзён у вёсцы Рыбацкае ў Алушце падпалілі 7 прыватных камэрцыйных аб’ектаў: гатэль, кавярні «Ай-Петры» і «Выгода», гандлёвы павільён, гандлёвыя кропкі і 4 аўтамабілі, якія належаць прадпрымальнікам — крымскім татарам.

Каардынатар Камітэту па абароне правоў крымска-татарскага народа, сябра Меджлісу Эскэндэр Барыеў заяўляе, што ў Крыме падпальваюць камэрцыйныя аб’екты крымска-татарскіх прадпрымальнікаў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы Facebook.

Паводле яго слоў, на працягу апошніх некалькіх дзён у вёсцы Рыбацкае ў Алушце падпалілі 7 прыватных камэрцыйных аб’ектаў: гатэль, кавярні «Ай-Петры», «Выгода», гандлёвы павільён, гандлёвыя кропкі і 4 аўтамабілі, якія належаць прадпрымальнікам — крымскім татарам.

У той жа час «Крым. Реалии» інфармуе, што афіцыйных паведамленьняў ад праваахоўнікаў Крыму па дадзеных фактах няма.

У мінулыя выхадныя ў Бахчысарайскім раёне ў вёсцы Скалістае, па інфармацыі Духоўнага ўпраўленьня мусульман Крыму, «кактэйлямі Молатава» закідалі мячэць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?