Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных», - гаворыцца ў віншаванні.

«У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, што адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету працягваюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай ўмацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што працавітасць беларускага народа служыць надзейным падмуркам дабрабыту дзяржавы. «Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?