Глыбоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў забойстве сваёй жонкі. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

У ходзе следства ўстаноўлена, што маладыя муж і жонка знаходзіліся ў сварцы, з-за чаго 24-гадовая жанчына пражывала ў сваіх бацькоў. Раніцай 29 красавіка муж прыехаў да жонкі і папрасіў выйсці на вуліцу, каб абмеркаваць пытанні асабістага характару. Паміж мужам і жонкай на глебе рэўнасці ўзнікла сварка. Спалохаўшыся, жанчына патэлефанавала свайму знаёмаму па мабільным тэлефоне і паведаміла аб тым, што адбываецца. У гэты момант муж нанёс ёй удар нажом, ад якога жанчына памерла. Мужчына з месца злачынства збег.

Сведкамі таго, што адбылося сталі суседзі загінулай. Мясцовыя жыхары неадкладна выклікалі міліцыю і хуткую медыцынскую дапамогу.

У дачыненні да падазраванага Глыбоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мужчына быў затрыманы 30 красавіка. З ім працуюць следчыя. Абвінавачаны дае прызнальныя паказанні.

У сямейнай пары двое дзяцей. Яны знаходзяцца ў сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?