Аб гэтым прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у сваім выступе на ўрачыстым канцэрце «Галасы герояў» і мемарыяльна-мастацкай акцыі «Першая хвіліна міру» з нагоды Дня памяці і прымірэння 8 мая, перадае карэспандэнт агенцтва Укрінфарм.

«У жорсткай барацьбе з расійскімі агрэсарамі нашы слаўныя воіны-ўкропы вызвалілі большую частку Данбаса і лакалізавалі межамі яго асобных раёнаў той ваенны канфлікт, які Расія спрабавала раздзьмуць ва ўсёй нашай краіне. Не ўдалося», — сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што ўкраінскі народ і Узброеныя Сілы цяпер адзіныя як ніколі.

«Аб хвіліне міру на працягу шасці гадоў сусветнай вайны марылі сотні мільёнаў людзей. Вядома, пра такую хвіліну марым і мы з вамі. І я ўпэўнены, яна надыдзе ва Украіне. І я абяцаю рабіць для гэтага ўсё магчымае і немагчымае, дарэчы, таксама», — сказаў Парашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Украіна пераможа, бо абараняе сваю родную зямлю.

«І Данбас будзе вызвалены ад акупацыі, і Крым будзе вызвалены, і пераможам мы, як перамаглі 70 гадоў назад нашы дзяды і прадзеды», — рэзюмаваў Парашэнка.

У 23:01 было абвешчана «Першая хвіліна міру» і запалена чаша з Вечным агнём. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяраў. Пасля гэтага ў неба запусцілі шарыкі са святлодыёдамі — «Макі памяці», прагучаў гімн Еўрасаюза «Ода радасці».

Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел ветэраны Другой сусветнай, а таксама Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0