Асартымент тытунёвых вырабаў цяпер належыць вывешваць на касе ў выглядзе спісу з указаннем маркі і цаны. Гэтая норма ўведзена новай пастановай Савета міністраў. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Той жа пастановай забараняецца прадаваць тавары, якія на выгляд падобныя да цыгарэт ці імітуюць тытунёвыя вырабы. Напрыклад, забаронена будзе прадаваць адэкалон у ўпакоўцы ў форме пачкі цыгарэт, жавальныя гумкі ў форме цыгарак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?