Карыкатура з сайта veteranstoday.com

Карыкатура з сайта veteranstoday.com

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла «Акт аб свабодзе ЗША», што забараняе Агенцтву нацыянальнай бяспекі масавы збор звестак пра амерыканцаў і несанкцыянаваную праслушку іх тэлефонаў, паведамляе Reuters.

«Акт аб свабодзе ЗША» набраў 338 галасоў супраць 88. Закон яшчэ мае быць прынятым у Сенаце (большасць якога складаюць рэспубліканцы, якія хутчэй за ўсё прагаласуюць за) і падпісаным прэзідэнтам (законапраект збольшага заснаваны на прапановах самога Абамы).

Закон у Палаце прадстаўнікоў падтрымалі як рэспубліканцы, так і дэмакраты. Але некаторыя сенатары выступаюць за аднаўленне масавага збору звестак, нібы дазволенага так званым Патрыятычным актам, прынятым пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года.

Акт дазволіць АНБ здзяйсняць пошук па базах звестак тэлефанаванняў, але пры дакладна вызначаных абмежаваннях і пад кантролем. Раней Агенцтва легальна збірала ўсю інфармацыю пра тое, між якімі нумарамі адбываліся тэлефанаванні на тэрыторыі ЗША. Але, як паказалі выкрыцці Эдварда Сноўдэна, рабіла багата напаўлегальных і нелегальных дзеянняў па зборы звестак.

Мітынг падтрымку Эдварда Сноўдэна ў Вашынгтоне, ЗША, кастрычнік 2013 года. Фота: Reuters/Jonathan Ernst

Мітынг падтрымку Эдварда Сноўдэна ў Вашынгтоне, ЗША, кастрычнік 2013 года. Фота: Reuters/Jonathan Ernst

Эдвард Сноўдэн сёння ўкрываецца ў Расіі. У ЗША яму прад’яўленыя абвінавачванні ў шпіянажы і крадзяжы дзяржаўнай уласнасці. Хаця «Акт аб свабодзе ЗША» з’явіўся ва многім дзякуючы яго выкрыццям, пра скасаванне абвінавачанняў гаворка пакуль не ідзе.

Чытайце таксама:

Эдвард Сноўдэн: «Я не хачу жыць у свеце, дзе ўсё, што я раблю і гавару, запісваецца»

Сноўдэн вярнуўся ў Нью-Ёрк у выглядзе галаграмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?