10‑га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.

Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью‑Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту : Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.

На працягу некалькіх гадзін дэманстранты выкрыквалі лёзунгі: « Верым, можам пераможам!», «Свабоду!», «Жыве Беларусь!», «Беларусь у Еўропу!»,«Belarus‑yes! Lukashenko‑no!».

Пад час пікету са зваротам да моладзі выступіў лідэр беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Ён нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.

Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.

Натальля Рабава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0