Улетку Украіну можа чакаць новы наступ з боку прарасійскіх сіл, заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі — Украіна.

«Мяркую, мы павінны быць гатовыя да гэтага. Але мы не даем ім ні найменшага шанцу для правакацый. Гэта будзе цалкам на іх адказнасці», — сказаў ён.

Прэзідэнт таксама распавёў, што не давярае свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну.

На пытанне, як можна праводзіць перамовы з тым, каму ён не давярае, Парашэнка адказаў: «У мяне няма іншага выбару. Я не думаю, што вызваленне маёй тэрыторыі адбудзецца ваеннымі сродкамі».

Ён паўтарыў сваю мінулую заяву, што не збіраецца ваенным спосабам адваёўваць некантраляваныя тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0