Юрый Гурскі пафантазіраваў на тэму, што магло б адбыцца, калі б Джобс і Вазняк пачыналі свой бізнэс у Беларусі. Пост атрымаў 350 рэпостаў.

instagram.com/horizont_belarus

instagram.com/horizont_belarus

Кампанія Apple была заснавана ў Каліфорніі Стывам Джобсам і Стывам Вазняком, якія сабралі ў сярэдзіне 1970-х свой першы персанальны камп’ютар на базе працэсара «MOS Technology 6502». Прадаўшы некалькі дзясяткаў такіх камп’ютараў, маладыя прадпрымальнікі атрымалі фінансаванне і афіцыйна зарэгістравалі фірму Apple Computer, Inc. 1 красавіка 1976 г.

Дадзеныя дзеянні С. Джобса і С. Вазняка кваліфікуюцца як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, здзейсненая арганізаванай групай і звязаная з утрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры (больш за 2500 базавых велічынь або прыкладна 32000 даляраў ЗША) ч.3 арт.233 КК РБ)

С. Джобс і С. Вазняк, рэалізуючы свой злачынны план і дзейнічаючы адзіным намерам, сумесна з нявызначанымі асобамі ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі), а менавіта вырабілі ў гаражы дома па адрасе дом нумар 286, вул. Дыябла, г. Санівэйл, ЗША, які належыць апекунам С. Джобса, і прадалі 100 штук персанальных камп’ютараў, і толькі пасля гэтага афіцыйна зарэгістраваліся ў якасці юрыдычнай асобы.

Згодна з ч. 1 арт. 18 КК РБ пад учыненнем злачынства арганізаванай групай варта разумець наўмысны ўдзел у ім двух або больш асоб, то бок С. Джобса і С. Вазняка.

Згодна з Пастановай Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 25.09.2003 N 9 «Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных са стварэннем і дзейнасцю арганізаваных груп, банд і злачынных арганізацый», для арганізаванай злачыннай групы характэрныя наступныя канструктыўныя прыкметы:

1) наяўнасць кіраўніка — Стыў Джобс, з'яўляючыся кіраўніком арганізаванай злачыннай групы, кантраляваў дзейнасць С.Вазняка і іншых неўстаноўленых асоб, размяркоўваў даходы, якія паступалі ад гэтай злачыннай дзейнасці, падтрымліваў унутрагрупавую дысцыпліну, планаваў злачынную дзейнасць.

2) папярэдняй змовы — па паказаннях сведкі Б. Фернандэса, які пазнаёміў С. Джобса і С. Вазняка, абвінавачаныя неаднаразова абмяркоўвалі будучую злачынную дзейнасць.

3) агульная мэта па ажыццяўленні злачыннай дзейнасці — вытворчасць і збыт камп’ютарнай тэхнікі, для атрымання прыбытку ў асабліва буйным памеры.

4) дакладнае размеркаванне роляў і абавязкаў — С. Джобс ажыццяўляў дзейнасць па прасоўванні прадукцыі ў гандлёвай сетцы, а С. Вазняк і неўсталяваныя асобы ажыццяўлялі вытворчасць дарагой камп’ютарнай тэхнікі, па цане 666.66 даляраў ЗША за адну штуку.

5) даход у асабліва буйным памеры — заказ на 50 000 даляраў прыйшоў ад крамы Byte Shop — нават цяпер у РБ вышэйзгаданы даход з'яўляецца асабліва буйным і падлягае канфіскацыі ў даход дзяржавы.

З прычыны вышэйзгаданых бясспрэчных доказаў вінаватасці С. Джобса і С. Вазняка, а таксама наяўнасці падставы меркаваць, што абвінавачаныя могуць схавацца ад органа крымінальнага пераследу і суда; перашкодзіць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы, у тым ліку шляхам аказання незаконнага ўздзеяння на асоб, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе, утойвання ці фальсіфікацыі матэрыялаў, якія маюць значэнне для справы просім абраць С. Джобсу і С. Вазняку меру стрымання выглядзе арышту і змясціць абодвух у СІЗА г. Куперціна на перыяд папярэдняга следства на тэрмін да 18 месяцаў.:

Згодна з заканадаўствам РБ, ступень адказнасці залежыць ад таго, прызнаеш ты віну альбо не.

Калі не прызнаеш:

1) Арганізатару-Джобсу не менш за тры чвэрці ад максімальна магчымага пакарання, санкцыя ч.3 арт.233 КК РБ прадугледжвае максімальнае пакаранне выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыю маёмасці, па выніку Джобсу далі б не менш 5,5 гадоў і канфіскацыю, а рэальна — 6 гадоў без пытанняў, строгага рэжыму.

2) Вазняку ў выпадку «глухой адмовы» далі б 2-3 гады і таксама канфіскацыю.

Таксама абодвум бы павесілі «шкоду» ў памеры сумы «незаконна атрыманага даходу», а менавіта 50 тысяч даляраў ЗША, і на ніякія ўмоўна-датэрміновыя вызваленні або амністыі яны не маглі б разлічваць, пакуль не выплацяць шкоду і не раскаяцца ў зробленым, то бок, павінны былі б сядзець ад «званка да званка».

У выпадку прызнання віны і дзейнага раскаяння:

1) Арганізатару АЗГ — Джобсу ўсё роўна тры чвэрці і канфіскацыю, бо для «паравоза» менш нельга, але ўжо агульнага рэжыму.

2) Змоўшчыку, Вазняку, пры дзейсным раскаянні, супрацоўніцтве са следствам і кампенсацыі «шкоды» можна саскочыць нават на штраф, але малаверагодна, хутчэй за ўсё два гады далі б, каб Джобсу не так крыўдна было, але з прычыны таго, што да суда ён прасядзеў ўжо амаль увесь тэрмін, то адпусцяць з залы суда.

Пазоў у 50 тысяч у любым выпадку аплацілі б абодва, і тады ў гэтым выпадку, Джобсу можна разлічваць на амністыю і на замену рэжыму праз дзве траціны адсідкі, то бок, далі 5,5 гадоў, год зрэзалі па амністыі і праз тры гады ўжо пайшоў бы на УДВ.

У любым выпадку, калі б у 1985 Джобс «спадабаўся» б праваахоўным органам за дзеянні, выкананыя ў 1976 годзе, то замест Apple Inc быў бы зняволены Джобс з судзімасцю…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?