У міліцыю 21 мая паступіла паведамленне, што знікла 76-гадовая жыхарка Мядзела. Вялі яе пошукі.
Праз два дні цела жанчыны знайшлі ў тым жа шматкватэрным доме, дзе яна жыла, але ў іншай кватэры.
Цела знаходзілася ў запоўненай вадой ванне. На ім былі рубленыя раны галавы, рэзаныя раны шыі, гематомы.
У забойстве прызнаўся 46-гадовы гаспадар кватэры. Яго затрымалі. Мужчына быў неаднаразова судзімы.
Завялі крымінальную справу за забойства заведама састарэлай асобы, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі.
0
0
0
0
0
0