Суд прысудзіў мінчанку Іну Зубовіч, што выкінула з 12-га паверха трохгадовага сына, да 23 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе БелТА.
Жанчына прызнаная вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (п.2 ч.2 арт.139 КК Беларусі). Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 23 гады без канфіскацыі маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. Па словах адваката, яго падабаронная не мае намеру яго абскарджваць.
Пракурор прасіў 25 гадоў, адвакат — 8 гадоў.
Здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне Мінска 28 студзеня. Зубовіч, як прызналася, хацела скінуцца разам з сынам. Але як скінула дзіця, сама перадумала. Перад забойствам Зубовіч напаіла трохгадовага хлопчыка — у целе дзіцяці знайшлі 1,9 праміле алкаголю.