Выйшаў свежы нумар «Нашай Нівы».
У нумары:
Юрый Чыж дабудоўвае новыя рэзідэнцыі. Плошчай 1335 метраў!
Сям’я мільянера атрымала тры суседнія ўчасткі пад Лагойскам. Рэпартаж.
Масон-беларус расказаў пра свой шлях у вольныя муляры.
«Светам мы не кіруем», але…
«Раптам з’явіліся літвіны…»:
У нямецкіх хроніках знайшліся сенсацыйныя звесткі пра Кулікоўскую бітву.
Манах-расстрыга: Я не веру, што Бог ёсць, але спадзяюся, што ён існуе
Гутарка з праваслаўным манахам, які стаў агностыкам.
На ўласнай скуры
Юрыя Рубцова з «хіміі» кінулі ў калонію.
«Ты адэсіт, Мішка, а гэта значыць…»
Новае пра падзеі ва Украіне і беларусаў-добраахвотнікаў там.
А таксама інтэрв'ю з Сяргеем Богданам пра беларускія праекты ў Пакістане, пошта Рэдакцыі, анекдоты…
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 40 000 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 20 000 — для прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!