Пра гэта падчас звароту да парламента заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 4 чэрвеня.

«Валоданне англійскай мовай стане ключавым крытэрам пры прыёме на дзяржаўную службу. Я мяркую, што гэта паступова павінна ўводзіцца ўжо ў бліжэйшыя гады», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны таксама заявіў пра намер падтрымаць праграму Go Global, якая вызначае вывучэнне англійскай мовы адным з прыярытэтаў стратэгіі развіцця.

Паводле яго слоў, 2016 будзе абвешчаны ва Украіне годам англійскай мовы.

Пры гэтым Парашэнка запэўніў, што прыярытэт украінскай мовы застаецца бясспрэчным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?