Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер ў Брусэлі, 3 чэрвеня 2015 года Фота AFP

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер ў Брусэлі, 3 чэрвеня 2015 года Фота AFP

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер ў суботу адмовіўся праводзіць тэлефонную гутарку з прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

«Грэчаскі прэм'ер-міністр папрасіў аб тэлефоннай размове ў 9 гадзін раніцы, але Юнкер адмовіў у гэтым, адзначыўшы адсутнасць абяцанага прагрэсу ў дыскусіях і прапановах з боку Грэцыі», — цытуе агенцтва Франс Прэс прадстаўніка Еўракамісіі.

«Новага развіцця няма, абмяркоўваць няма чаго», — дадаў ён.

Яшчэ ў пятніцу Цыпрас ў парламенце заяўляў, што Грэцыя ні ў якім разе не прыме прапановы крэдытораў, якія патрабуюць працягу палітыкі жорсткай эканоміі і вядуць да спаду эканомікі. Ён казаў, што яго непрыемна здзівілі прапановы Юнкера, які патрабуе працягваць ранейшую палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?