Катар украінскай пагранслужбы падарваўся каля Марыупаля на самаробнай выбуховай прыладзе, зробленай узброенымі прыхільнікамі ДНР і ЛНР, заявілі вайскоўцы.

«Паводле папярэдніх высноваў экспертаў, якія расследуюць інцыдэнт з катарам Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, які адбыўся 7 чэрвеня каля Марыупаля, прычынай здарэння стала самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое прынесла морам з боку акупаваных тэрыторый», - паведамляе прэс-цэнтр спецаперацыі.

Па дадзеных сілавікоў, памежнікі, якія знаходзіліся на борце катара, прынялі невядомы прадмет за радыёбуй і паспрабавалі падцягнуць яго да судна, у гэты момант адбыўся выбух.

Раней паведамлялася, што ў выніку падрыву ўкраінскага катары загінуў адзін чалавек - 45-гадовы жыхар Марыупаля. Яшчэ пяцёра параненыя. Лёс яшчэ аднаго памежніка невядомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?