На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ноччу былі знесены намёты, устаноўленыя напярэдадні днём. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сеткі Facebook.

«Толькі што набег натоўп невядомых і знёс намёты. Услед прыехала міліцыя і ачапіла плошчу», гаворыцца ў паведамленні.

7 чэрвеня ў цэнтры Кіева каля Стэлы Незалежнасці невядомыя ўсталявалі некалькі намётаў і заявілі аб планах правядзення «бестэрміновай акцыі». Яны незадаволеныя дзеяннямі ўрада.

Іх дзеянні асвятляліся расійскімі СМІ ў якасці галоўных навін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?