Такімі «традыцыйнымі наркотыкамі» наркадылеры, на думку сілавікоў, паспрабуюць замясціць спайсы, якія стала складана распаўсюджваць.

У аўторак, 23 чэрвеня прадстаўнікі МУС і Мінздароўя падчас прэс-канферэнцыі падвялі прамежкавыя вынікі «антынаркатычнай рэвалюцыі» ў Беларусі.

Кіраўнік міліцэйскага Упраўлення па наркакантролі Васіль Лосіч адзначыў, што меры дэкрэту №6 абрэзалі беларускі наркарынак амаль напалову. Наша краіна стала першай у свеце, дзе любыя спайсы, маркі, парашкі ды іншыя псіхатропы новага пакалення забараняюць за 3-5 дзён, а не за месяцы, як гэта было раней.

Пры гэтым Лосіч прагназуе, што цяпер дылеры паспрабуюць больш распаўсюджваць у Беларусі такія «традыцыйныя» наркотыкі, як гераін і марыхуану. Гэтаму паспрыяе і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў постсавецкіх краінах. 

«Будуць выбудоўвацца новыя каналы наркатрафіку. Будзе аднаўляцца «Паўночны шлях» — транзіт афганскіх наркотыкаў праз постсавецкія краіны ў Еўропу», — адзначыў кіраўнік беларускага Наркакантролю.

З’яўленне таго ж гераіну не самая горшая прыкмета ў нашых умовах. Каштуе ён у разы больш, чым любыя «дызайнерскія наркотыкі», дый набыць яго нашмат больш складана. Адпаведна, менш людзей будзе ўцягвацца ў наркаманію, а распаўсюднікі не змогуць пазбягаць адказнасці дзякуючы прабелам у заканадаўстве, як было раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?