Групоўка «Ісламская дзяржава» пачала чаканіць уласныя манеты на падкантрольных тэрыторыях, паведамляюць СМІ.

Паводле The Telegraph, валюта атрымала назву ісламскі дынар. Запусціць яе ў абарачэнне плануюць у бліжэйшы час. Адзін залаты дынар будзе эквівалентны 139 далярам ЗША.

Фатаграфіі манет з'явіліся ў сацыяльных сетках. На манетах «Ісламскай дзяржавы» прысутнічае выява сямі каласоў і карта свету.

Як паведамляюць СМІ, манеты створаны паводле падабенства дынараў, якія выкарыстоўваліся ў часы халіфа Усман ібн Аффана ў VII ст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?