Улады ЗША накіравалі ў праваахоўныя органы Швейцарыі запыт на экстрадыцыю чыноўнікаў ФІФА, затрыманых раней у рамках расследавання гучнай справы аб карупцыі.

Па дадзеных швейцарскага міністэрства юстыцыі і паліцыі, запыт ужо атрыманы. Пры гэтым матэрыялы не разгледжаны.

Гаворка ідзе аб выдачы сямі высокапастаўленых чыноўнікаў, затрыманых у Цюрыху па падазрэнні ў сістэматычным атрыманні хабараў. Аперацыю праводзіла швейцарская паліцыя на падставе матэрыялаў, атрыманых ад ФБР.

Карупцыйны скандал у ФІФА разгарэўся ў канцы мая. Па выніках расследавання ФБР прад'явіла абвінавачанне 14 асобам, дзевяць з іх — былыя або дзейсныя функцыянеры ФІФА.

На фоне скандалу прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр пагадзіўся пакінуць сваю пасаду, адзначыўшы пры гэтым, што пераемніка павінен выбраць спецыяльны кангрэс арганізацыі. Ён пройдзе не раней за снежань. Да гэтага моманту кіраўніком ФІФА застанецца Блатэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?