Амерыканскія паліцыянты з Каліфорніі будуць рыхтаваць будучую паліцыю Адэсы, а ЗША будуць плаціць зарплату работнікам Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік АДА Міхаіл Саакашвілі па выніках сваёй сустрэчы з паслом ЗША ў Украіне Джэфры Паетам у панядзелак.
facebook.com/SaakashviliMikheil
«Дамовіліся, што амерыканскія паліцыянты з Каліфорніі будуць трэніраваць новую Адэскую паліцыю. Таксама, у рамках Адэскага антыкарупцыйнага націску, амерыканскі ўрад пагадзіўся даць сродкі на заработныя платы новай камандзе Саакашвілі», — паведаміў губернатар.
У прэс-службе пасольства ЗША таксама дадалі, што гаворка ідзе пра фінансаванне антыкарупцыйнай ініцыятывы.
«Мы фінансуем антыкарупцыйную ініцыятыўную групу ўкраінскіх і міжнародных экспертаў пры губернатары і запускаем новую антыкарупцыйную праграму грантаў для пашырэння і паглыблення нашага супрацоўніцтва з партнёрамі з грамадзянскай супольнасці», — сказана ў паведамленні.