Міністэрства гандлю прыняло рашэнне аб прыпыненні на 90 дзён з 21 ліпеня 2015 дзейнасці 177 магазінаў ЗАТ «Дабраном».

«Пачынаючы з лютага гэтага года, пытанне своечасовасці разлікаў гандлёвых сетак з пастаўшчыкамі за пастаўленую прадукцыю неаднаразова абмяркоўвалася пасяджэннях калегіі Мінгандлю. Сеткавым арганізацыям прапаноўвалася прыняць вычарпальныя захады па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці. Лістом ад 28 мая №15-01-10 / 531 Мінгандлю ўсталявала канчатковы тэрмін — 10 чэрвеня 2015 г.», — адзначана ў прэс-рэлізе міністэрства.

На момант праверкі ЗАТ «Дабраном» пратэрмінаваная запазычанасць арганізацыі за пастаўленыя тавары, у тым ліку мяса, малако і хлеб, перавышала 30 млрд рублёў.

«Дабраном» — адна з самых дынамічных гандлёвых сетак краіны. У сакавіку ў кіраванне гаспадарам сеткі таксама перададзена сетка «Родная старонка».

Старшыня назіральнай рады СТАА «НТС», які валодае «Роднай старонкай», Ігар Чарняўскі патлумачыў TUT.BY, што «кампанія здае ў арэнду на 10 гадоў сетку крам і лагістычны цэнтр «24». «Усяго атрымліваецца амаль 140 тыс. кв. м», — сказаў Чарняўскі. «Нерухомасць, дзе знаходзяцца крамы і размеркавальны цэнтр, застаецца ў нас. «Дабраному» пераходзяць абсталяванне, тэхніка, транспарт, гандлёвая марка і гэтак далей», — растлумачыў саўладальнік НТС.

«Роднай старонцы» належыць 89 крам. «Дабраном» аб'ядноўвае 100 гандлёвых аб'ектаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Пераважна гэта невялікія крамы крокавай даступнасці. Пасля фактычнага аб'яднання «Дабраном» можа стаць № 2 сярод прыватных рознічных аператараў Беларусі па колькасці магазінаў. Лідарам з'яўляецца «Еўраопт», пад дахам якога знаходзяцца 306 гандлёвых аб'ектаў. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што ўдзельнікі рынку звязваюць «Дабраном» з уладальнікамі сеткі «Еўраопт» Сяргеем Літвіным і Уладзімірам Васільком. У «Еўраопце» сувязь адмаўляюць. Інакш «Еўраторг» мог у многіх рэгіёнах Беларусі трапіць пад мігандлеўскае антыманапольнае абмежаванне ў 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?