Галівудская акторка, якая шмат гадоў змагаецца за правы жывёл, папрасіла расійскага прэзідэнта ўмяшацца ў сітуацыю з забойствам кітоў.

фота starslife.ru

фота starslife.ru

Андарсан хоча, каб расейскія улады забаранілі праходжанне праз Паўночны марскі шлях судну «Winter Bay». На ім з Ісландыі ў Японію транспартуецца амаль 2000 тон мяса фінвала. Фінвалы з'яўляюцца блізкімі сваякамі сіняга кіта і другімі па велічыні жывёламі планеты. У ХХ стагоддзі яны амаль зніклі, таму паляванне на іх забаранілі з 1982 года, але дзесяць гадоў таму Ісландыя ў аднабаковым парадку аднавіла здабычу.

Судну «Winter Bay» ўжо адмовілі ў праходжанні праз Суэцкі і Панамскі каналы, яго апошні шанец даставіць мяса па прызначэнні — прайсці праз тэрытарыяльныя вады Расіі. Праўда, Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, сказаў, што ні пра які ліст ад акторкі ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ не ведаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?