Алесь Бадак.

 Алесь Бадак.

Бадак пайшоў на павышэнне з пасады галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» яшчэ ў красавіку 2015.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было заснавана ў 1972 годзе. Тут выходзяць дзясяткі кніжак на беларускай мове. Найперш гэта выданні, якія фінансуюцца Міністэрствам інфармацыі. Тут выдаюцца кнігі «Школьнай бібліятэкі», зборы твораў Уладзіміра Караткевіча і Івана Навуменкі. Галоўны рэдактар выдавецтва — паэт Віктар Шніп.

Алесь Бадак — паэт, аўтар шэрагу кніжак для дзяцей і падлеткаў. У 1990-х на яго словы выконвалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Да павышэння працаваў намеснікам дырэктара выдавецкага дома «Звязда», які ўзначальвае Алесь Карлюкевіч. Адначасова быў рэдактарам часопіса «Полымя». Летась Бадак і Карлюкевіч сталі лаўрэатамі міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» за 2013 і атрымалі па 28 тысяч даляраў за выданне рускамоўнай кніжнай серыі. Сябра чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў.

Новага рэдактара часопіса «Полымя» да сёння не прызначылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?