«Усё бліжэйшым часам убачыце. Глядзіце тэлевізар», - так адрэагаваў кіраўнік АНТ на пытанне Рацыі пра тое, чаму дзяржаўнае тэлебачанне абыходзіць сваёй увагай смерць Ірыны Казулінай і падзеі вакол гэтага здарэння.
- Чаму ваш тэлеканал не адлюстроўвае падзеі вакол сям’і Казулінай?
- Будзе адлюстроўваць. Я ведаю пра тое, што гэта здарылася ў суботу. Мне вельмі шкада, што так здарылася, што чалавек памёр. Я ведаў гэтага чалавека.
- Я правільна разумею, што АНТ не паведамляла пра гэта таму, што ўсё адбылося зусім нядаўна і Вы проста не паспелі гэта зрабіць?
- Так.