ria.ru

ria.ru

Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў аднаго з ідэолагаў і лідараў нацыяналістычнай групоўкі «Баявая арганізацыя рускіх нацыяналістаў» (БОРН) Іллю Гарачава да пажыццёвага пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

«Прызначыць Гарачаву канчатковае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення з адбываннем у калоніі асаблівага рэжыму», — абвясціў рашэнне суддзя Павел Мялехін.

Адвакат Гарачава Мікалай Полазаў сказаў, што, на яго думку, калегія прысяжных падпалі пад ціск з боку пракурора і суддзі, акрамя таго, суддзя не даў адвакатам прадставіць важныя доказы і адмаўляў у некаторых вочных стаўках.

Падчас абвяшчэння прысуду Гарачаў згубіў прытомнасць.

Судовыя прыставы паднялі Гарачава і пасадзілі на лаву, пасля чаго суддзя працягнуў чытаць прысуд.

Раней прысяжныя аднагалосна прызналі Гарачева вінаватым ва ўсіх інкрымінаваных яму дзеяннях. Гаворка ідзе пра забойствы антыфашыстаў Фёдара Філатава і Іллі Джапарыдзэ, адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, грамадзяніна Таджыкістана Салахідзіна Азізава і члена групоўкі «Чорныя ястрабы» Расула Халілава. На думку калегіі, падсудны не заслугоўвае спагады.

Гарачаў быў затрыманы ў Сербіі ў маі 2013 года па запыце генпракуратуры Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?