У дачыненні да кіроўцы, які здзейсніў наезд на дзяўчынку ў мінскім двары, распачата крымінальная справа

Вечарам 21 ліпеня кіроўца аўтамабіля «БМВ», рухаючыся па дваровай тэрыторыі дома №18 па вуліцы Гедройца, здзейсніў наезд на пяцігадовую дзяўчынку. Дзіця з траўмамі шпіталізавана.

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Па справе прызначаныя экспертызы. Ўсталёўваюцца абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?