Сапернікі беларускіх футбольных клубаў у еўракубкавых турнірах не дабіліся перамогі ў матчах сваіх нацыянальных чэмпіянатаў.

Апанент барысаўскага БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў венгерскі «Відэатон» пацярпеў другую запар паразу на старце першынства. У другім туры ён прайграў на сваім полі ў Секешфехервары футбалістам «Халадаша» з мінімальным лікам 0:1. У першым туры «Відэатон» з такім жа вынікам саступіў у Будапешце мясцоваму «Гонведу». Першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду чэмпіёнскай Лігі «Відэатон»—БАТЭ адбудзецца 28 ліпеня ў Секешфехервары (пачатак у 21.30 па мінскім часе).

Швейцарскі «Цюрых», з якім у кваліфікацыі Лігі Еўропы будзе супернічаць мінскае «Дынама», у другім туры свайго чэмпіянату ў гасцях згуляў унічыю з «Вадуцам» — 2:2. Гэта другая запар нічыя «Цюрыха»: на старце швейцарскага першынства ў сябе дома ён разышоўся мірам з клубам «Янг Бойз» з Берна — 1:1. У чацвер 30 ліпеня мінскія дынамаўцы ў першым паядынку 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляюць у Цюрыху (пачатак гульні ў 20.30).

Сустрэчы ў адказ беларускія каманды правядуць 6 жніўня на сваіх палях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?