Кандыдатам ад Блока Пятра Парашэнкі быў 31-гадовы кіраўнік спраў прэзідэнта, ураджэнец Вінніцы Сяргей Беразенка.

Кандыдатам ад Блока Пятра Парашэнкі быў 31-гадовы кіраўнік спраў прэзідэнта, ураджэнец Вінніцы Сяргей Беразенка.

91 кандыдат змагаўся за месца ў Вярхоўнай Радзе ў Чарнігаўскай вобласці. Барацьба была прынцыповай: вобласць часта галасуе як «Украіна ў сярэднім». Мільярдэр Каламойскі спрабаваў правесці ў Раду сваю правую руку Генадзя Корбана. У кампанію было ўкладзена шмат сродкаў. У прыватнасці, гэта ўжо традыцыйна для выбараў ва Украіне, выбарцам раздавалі грэчку — форма прыцягнення на свой бок.

Выбары засведчылі, тым не менш, што прэзідэнт Пятро Парашэнка захоўвае папулярнасць. Кандыдат ад ягонага блока перамагае з 34% галасоў. У Корбана — 14%. Высокія паказчыкі папулярнасці і ў «новых партый», што развіліся пасля Майдану і абапіраюцца на грамадзянскую супольнасць. 5-працэнтавы бар'ер адольваюць кандыдаты ад «Самапомачы», Дэмакратычнага альянсу, нацыяналістычнай «Свабоды», а таксама Апазіцыйнага блока, што ўзнік на руінах Партыі рэгіёнаў экс-прэзідэнта Януковіча.

Каламойскі і Корбан спрабуюць стварыць Рух патрыётаў «Укроп». У яго рэкламу ўкладзеныя мільярды грывень. Яна самая частая на вуліцах украінскіх гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?