У шведскай кампаніі Ocean X Тeam мяркуюць, што выяўленая імі на мінулым тыдні ў Балтыйскім моры патопленая падлодка — з Расіі. «Мы бачылі на корпусе расейскі тэкст», — кажа адзін з дайвераў.
Падлодка мае 20 метраў удоўжкі і тры метры ўшыркі. Дайверы агледзелі яе з дапамогай робата, абсталяванага відэакамерай.
Колькі падлодка праляжала на марскім дне і ці ёсць на ёй парэшткі экіпажу, невядома. Як мяркуецца, гаворка можа ісці аб расійскай субмарыне «Сом», якая прапала ў гады Першай сусветнай вайны.
Улады Швецыі атрымалі ад дайвераў інфармацыю пра месца знаходжання затопленага аб'екта.
0
0
0
0
0
0