Акцёр Том Круз распавёў, што гатовы здымацца у сіквеле фільма Top Gun, але пры ўмове, што на здымках будуць задзейнічаныя сапраўдныя баявыя знішчальнікі, перадае The Guardian.

«Гэта добрая ідэя. Я быў бы задаволены зноў палятаць на знішчальніку — але толькі пры ўмове, што гэта будзе сапраўдны знішчальнік. Ніякіх намаляваных на камп'ютары самалётаў быць не павінна. Калі ўсё атрымаецца, і Міністэрства абароны ЗША дасць нам самалёты і дазвол, будзе выдатна», — заявіў Круз.

Раней аб працы над сіквелам Top Gun («Лепшы стралок») паведаміў прадзюсер Дэвід Элісан, паводле якога стужка будзе знятая ў фарматах 3D і IMAX. Сюжэт карціны, як адзначаў прадзюсар, будзе заснаваны на супрацьстаянні прыхільнікаў традыцыйнай авіяцыі і моды на дроны-беспілотнікі.

Паводле выдання, у Top Gun 2 можа з'явіцца прынц Гары, якому ў 2011 годзе было прысвоена званне капітана авіяцыі.

Першы Top Gun выйшаў у 1986 годзе. Круз выканаў ролю курсанта школы ВПС ЗША па мянушцы Мэверык. Стужка была ўзнагароджана «Оскарам» за лепшую музыку і ў цэлым атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў і гледачоў. Фільм зарабіў у сусветным пракаце больш за 350 мільёнаў долараў пры бюджэце 15 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?