ДАІ змяніла арганізацыю кругавога дарожнага руху на Плошчы Перамогі, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.
«Змены датычацца крайняй левай паласы. Цяпер няма неабходнасці перастройвацца на суседнюю паласу для таго, каб працягнуць свой рух прама, у выпадках, калі транспартныя сродкі рухаюцца з боку вуліцы Казлова ў напрамку вуліцы Янкі Купалы па крайняй левай паласе», — патлумачыла Таццяна Харлінскага.
Кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама адзначыла, што змяненне арганізацыі кругавога дарожнага руху на Плошчы Перамогі заклікана знізіць колькасць аварыйных сітуацый на гэтым участку.
0
0
0
0
0
0