Нацбанк адклікае з 6 жніўня ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў «Еўрабанка».

«Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з доўгім невыкананнем ЗАТ «Еўрабанк» асобных ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, адсутнасцю перспектыў па нарошчванні нарматыўнага капіталу банка, што можа прывесці да стварэння пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка, а таксама з улікам стратнай дзейнасці банка ў 2015 годзе і вынікаў комплекснай праверкі ЗАТ «Еўрабанк» у снежні 2014 года, якія сведчаць аб высокіх рызыках у яго дзейнасці і нездавальняючай якасці кіравання», — гаворыцца ў паведамленні.

Дагэтуль дзеянне ліцэнзіі «Еўрабанка» прыпынялася некалькі разоў на працягу года.

99,9% акцый банка валодае літовец Андрыус Урбонас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?