6 жніўня ў Турцыі адбылося буйное ДТЗ з турыстычным аўтобусам, які рухаўся з Памукале ў Анталью. СМІ паведамляюць аб шасці загінулых у гэтай аварыі і 27 параненых. У аўтобусе былі грамадзяне Расіі, Беларусі, а таксама, як мяркуецца, Казахстана і Літвы.

Тры грамадзянкі Беларусі, якія пацярпелі ў ДТЗ у Турцыі з удзелам турыстычнага аўтобуса, дастаўлены ў бальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

«Паводле даных пасольства (у Анкары), у выніку ДТЗ у Турцыі ў бальніцы дастаўлены тры грамадзянкі Беларусі. Іх выпіска чакаецца ў бліжэйшы час», — сказалі ў МЗС.

Раней паведамлялася, што ў ДТЗ пацярпелі дзве грамадзянкі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?