Пасля шматтыднёвага перапынку ў суботу і нядзелю аднавіўся чэмпіянат краіны па футболе. Гуляюцца матчы 15-га тура (усяго — 26 тураў).
Сёння на Барысаў-Арэне пройдзе беларускае класіка: БАТЭ — «Дынама» Мінск (20:15, трансляцыя на «Беларусь-5»).
Эксперты зазначаюць, што ў выніку перамогі БАТЭ барысаўскі клуб фактычна робіцца недасягальны для канкурэнтаў. Так, ён будзе абганяць «Дынама» на 11 балаў.
БАТЭ — 38, Дынама — 30, Мінск — 26, Белшына — 25, Шахцёр, Граніт — 24, Дынама Брэст — 19…
Таксама БАТЭ анансаваў, што білет на сённяшняе класіка дае прыярытэт пры пакупцы білета на матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць сербскага «Партызана», што пройдзе 18 жніўня.
0
0
0
0
0
0