Беларуская праваслаўная царква 14 жніўня правядзе асвячэнне і ўстаноўку крыжа на купал Юбілейнага дома — гістарычнага будынка на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы.

Фота radzima.org

Фота radzima.org

Юбілейны дом — помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, пабудаваны на ахвяраванні вернікаў на тэрыторыі Архірэйскага падворка ў 1913 годзе, да 300-годдзя дома Раманавых. Да рэвалюцыі ў ім размяшчаўся царкоўна-археалагічны музей і праводзіліся сходы духавенства Мінска.

У ліпені—жніўні 1918 тут размяшчалася Рада БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?