Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне ў ІІ квартале 2015 года.

Паводле падлікаў, сярэдні паляк зарабляў 3855 злотых. Па тагачасным курсе гэта 939 еўра.

Для параўнання, у І квартале 2015 года заробак у Польшчы складаў 4055 злотых (967 еўра).

Нагадаем, Белстат назваў сярэдні заробак у чэрвені 2015 года ў памеры 6 883 744 рублёў, гэта 402 еўра ў эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?