Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна абрана сёння новым старшынёй Беларускага саюза жанчын на 6-й пазачарговай рэспубліканскай канферэнцыі гэтай арганізацыі.
Папярэдні лідар арганізацыі Надзея Ермакова адзначыла: «Я складаю з сябе паўнамоцтвы старшыні не таму, што я вас не люблю, а таму што гэта трэба для арганізацыі». Яна патлумачыла, што лепш, калі старшынёй будзе чалавек, які займае сур'ёзную дзяржаўную пасаду.
Надзея Ермакова звярнула ўвагу, што пасада Марыяны Шчоткінай звязана з сацыяльнай сферай, што блізка Беларускаму саюзу жанчын.
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» створана 14 снежня 1991 года. Цяпер у саюзе больш за 183 тыс. жанчын, дзейнічае больш за 4 тыс. пярвічных арганізацый.
Як настаўніца з Запаляр’я ганяе беларускіх дармаедаў: гісторыя жыцця Марыяны Шчоткінай