Мужчына з апёкамі 2-4 ступені 85% цела быў дастаўлены ў бальніцу. Высветлілася, што траўмы ён атрымаў у адным з гаражных бакоў станцыі тэхнічнага абслугоўвання.

Нягледзячы на тое, што ў нядзелю СТА не працуе, начальнік цэха вёў рамонт паліўнай сістэмы. Пры гэтым з бензабака з выкарыстаннем адкрытага агню выпальваў рэшткі паліва. Наступствы найгрубейшага парушэння патрабаванняў бяспекі не прымусілі сябе чакаць — адбылася ўспышка пароў бензіну, у выніку якой мінчанін атрымаў апёкі.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, якую выклікалі суседзі па гаражы, з дыягназам: «апёкі галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў 2-4 ступеняў 85% цела» шпіталізаваны ў вельмі цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?