Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянаванае прымяненне меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара, які ўчыніў злачынства, прадугледжанае ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Роліч, папярэдняе расследаванне па гэтай справе праводзіцца следчым упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Згодна з выстаўленым абвінавачаннем 19-гадовы жыхар Слуцкага раёна, не маючы навыкаў ваджэння, знаходзячыся ў стане ап'янення, у чэрвені 2015 года кіраваў легкавым аўтамабілем. Рухаючыся па Слуцку з хуткасцю прыблізна 100 км/гадз, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўчыніў наезд на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ пасажыру аўтамабіля былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні.

За парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, крымінальным заканадаўствам прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да пяці гадоў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?