Беларускія мытнікі перахапілі рэдкі камень, які па пошце адправілі ў Ізраіль. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні высветлілі, што гэта ўваравіт, які адносіцца да паўкаштоўных камянёў. Вывозіць яго за межы тэрыторыі Мытнага саюза для асабістага карыстання нельга.

Аднак уваравітамі актыўна цікавяцца калекцыянеры. Дарэчы, у мытнай дэкларацыі адпраўшчык напісаў, што гэта — «ўзор горнай пароды».

Камень важыць 64 грамы. Каштуе ён каля 5 мільёнаў рублёў. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?